У чацвер, 10 ліпеня, у Берліне адбудзецца імпрэза «Жыццё і пісьменства ў (берлінскім) выгнанні: беларусы паміж сучаснасцю і мінулым».
⠀
Вас чакаюць чытанні і дыскусія з Альгердам Бахарэвічам, Светай Бень, Вольгай Бубіч, Юліяй Цімафеевай, Дзмітрыем Строцавым і Змітром Вішнёвым.
Як жывецца, чытаецца і пішацца ў Берліне ў 2020-я гады беларускім аўтарам?
Як аўтары ўспрымаюць паўсядзённае жыццё ў сваіх берлінскіх раёнах — у Шарлотэнбургу, Хоэншонхаўзене, Мітэ, Нойкёльне, Ведынгу ці іншых частках горада?
Як фарміруецца маўленне і мысленне пра літаратуру ў існаванні «паміж»?
Ці ёсць літаратурныя ўзоры для пераймання, якія фарміруюць ваша ўяўленне пра Берлін як пра месца транзіту або прытулку?
А якія сляды мінулых гісторый пра беларускую эміграцыю можна выявіць?
Уваход вольны. ⠀