Імпрэзы «Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка» ў Мінску

21.02.2025 - 22.02.2025 17:00 - 16:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае



У пятніцу і суботу, 21 і 22 лютага, у музеі Янкі Купалы ладзяць імпрэзы «Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка».





21 лютага ў 17:00
запрашаюць на выцінанкавы лялечны батлеечны спектакль «Як кот звяроў напалохаў».

Спектакль стаў своеасаблівай, але паспяховай авантурай для ўдзельнікаў тэатральнага калектыва «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і творчай групы маладзечанскага каледжа мастацтваў імя Агінскага пад кіраўніцтвам Лізаветы Чырвонцавай.


Героі беларускіх народных казак ажылі на паперы ў выцінанкавай манеры пад рукой мастака, а сцэнічнае жыццё ім падаравалі ўдзельнікі калектыву разам з кіраўніком.

Як зрабіць тэатральную маску ў тэхніцы выцінанкі, пакажа мінская майстрыня Вольга Налівайка.

22 лютага ў 14:00
дзіцячы калектыў з Маладзечна «Народныя крыніцы» пад кіраўніцтвам Вольгі Маславай пазнаёміць вас з сакрэтамі тэатра ценяў і пакажа спектакль «Моўныя залацінкі».

Самым зацікаўленым раскажуць на майстар-классе, як зрабіць ляльку для тэатра ценяў у тэхніцы выцінанкі.


Уваход — 10 рублей. Запісвайцеся па нумарах 8-029-316-04-08, 8-017-395-57-66.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

«Крамбамбуля» ў Вільні

31.05.2025 (19:00 - 21:00) Vakaris (A. Stulginskio g.8)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ