Інтэрактыўная праграма «Ой, каб калядак нядзель дзесятак...»

26.12.2021 13:00 - 13:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 26 снежня запрашае дзетак на інтэрактыўную праграму «Ой, каб калядак нядзель дзесятак...».


Дата: 26-га снежня.

Час пачатку праграмы: 13.00 і 16.30.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, г. Мінск.

Узрост: 5-12 гадоў.

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Набыць квіткі анлайн можна тут.

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

Чароўныя гукі беларускай дуды, дудак ды скрыпкі напоўняць музейныя залы 26 снежня! Сапраўдныя калядоўшчыкі завітаюць да нас.

Гурт калядоўшчыкаў навучыць маленькіх гледачоў калядным песенькам! Самыя актыўныя паспрабуюць сябе ў ролі казы, мядзведзя і іншых персанажаў старажытнага каляднага абраду.

Падчас імпрэзы будуць і беларускія народныя танцы ды гульні. А завершыцца святочная дзея вялікім агульным карагодам!


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ