Ірэна Катвіцкая “Этна Фантазія: белыя колеры свету ”

18.10.2014 17:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

18 кастрычніка 2014

17.00

Мінск

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Канцэрт

Ірэна Катвіцкая  “Этна Фантазія: белыя колеры свету ”

Этна спявачка і вядомы інтэрпрэтатар фальклора Беларусі Ірэна Катвіцкая  гэтак жа непрадказальна, як і палітра стылявых інтарэсаў яе творчасці. Гэта моцна адчуваецца ў канцэртнай праграме “Этна Фантазія: белыя колеры свету», дзе ўважлівыя слухачы знойдуць элементы мінімалізму і сімфа-джаза, раяль у традыцыях эпохі мадэрна і вакал, этнічна насычаны фарбамі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да гарачай малітвы. Як напісаў беларускі прадзюсар Зьміцер Безкаравайны: “Предельно минималистичное сочетание народной песни с неоклассикой. Теплота аутентичного вокала и строгая эстетика черно-белых клавиш одного-единственного фортепиано».

“ Гэты канцэрт –працягвае ідэі “Этна Фантазіі”, да якой далучаюцца вельмі цікавыя госці – гэта зусім яшчэ юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах.У свае 11-12 год яны ўжо сталі лаурэатамі  міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Каб прафесійна спяваць старажытныя напевы, ім патрабуецца шмат часу і намаганняў, але яны дасягаюць сваіх мараў і жывуць сапраўдным музычным натхненнем. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых Продкаў, рытуальнымі напевамі, што жывуць і сення нейкім таямнічым жыццем.

Гэта ужо не першая наша творчая акцыя па падтрымцы теленавітых дзяцей, якія цікавяцца сваёй культурай і працуюць ў галіне фальлора. Далучайцеся да нас і мы падтрымаем  разам нашых дзяцей!”. Ірэна Катвіцкая

Спецыяльныя госці “Этна Фантазіі”: вакальнае этна-трыа  “Вера, Патрыцыя і Алесь”  і Лера Пажарыцкая – скрыпка

www.irenakotvitskaya.by

 

мецэнат праекту “PrimeVeda”

прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова “Блізкія людзі”

пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ