IV Міжнародны фестываль квір-гісторыі DOTYK (18+)

06.04.2018 19:00 - 20:00 Прастора "Сталоўка XYZ" (вул. Фабрыцыуса, 4, 3 паверх) Уваход вольны

Міжнародны фестываль квір-гісторыі DOTYK пройдзе з 6 па 8 красавіка ў Мінску. Місія DOTYK – набліжэнне нашага грамадства да талерантнасці і прыняцця, і сёлета мы запрашаем зрабіць гэты крок разам!

DOTYK адкрывае для сябе новы фармат і адпраўляецца ў мінулае, каб лепш разумець будучыню. Асноўнай падзеяй фестывалю стане адкрытая канферэнцыя, прысвечаная квір-гісторыі і ненарматыўнай ідэнтычнасці на пост-савецкай прасторы з удзелам спікера_к з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Францыі і Эстоніі.

Гісторыя можа стаць падмуркам, ад якога супольнасць мае адштурхоўвацца, глебай для новых ідэй і натхнення, прызмай, якая пакажа звычныя для нас з’явы ў нечаканым ракурсе. Мы хочам паглыбіцца ў квір- і ЛГБТ+ гісторыю СССР, каб зрабіць з яе высновы аб сучаснасці.

Акрамя канферэнцыі пройдуць публічныя лекцыі і прэзентацыі, відэа-паказ спектакля, вечарына і канцэрт спявачкі і паэткі Вольгі Краўзэ.

Мы за нянудную адукацыю! У маргіналізацыі гісторыі ЛГБТ+ супольнасці ў постсавецкай прасторы ёсць свае плюсы: замест пыльных кабінетаў яна выходзіць на вуліцы. Выступы даследчы_ц з розных краін Еўропы распавядуць аб жыцці звычайна_й прадстаўні_цы ЛГБТ+ супольнасці ў СССР, пра цяжкасці захавання квір-гісторыі, аб бачнасці ЛГБТ+ супольнасці ў публічнай прасторы. Вы даведаецеся пра тое, як розныя сацыяльныя аспекты жыцця ў СССР, такія як ідэалогія і шматнацыянальнасць, паўплывалі на ЛГБТ+ супольнасць. DOTYK пакажа, як гісторыя фармуе наша агульнае тут і зараз.

Даследчыца гісторыі Іра Ралдугіна прадставіць відэазапіс свайго сумеснага праекта з драматургам Валерыем Пячэйкіным. Спектакль заснаваны на ўнікальных лістах раннесавецкіх квір-асоб 1920-х гадоў да Уладзіміра Бехцерава, найбуйнейшага  эксперта эпохі, псіхіятра і неўролага. Сяляне і рабочыя з Адэсы, Петраграда, Екацярынаслава адкрыта пішуць аб сваёй гомасэксуальнасці. Драматург сказаў аб праекце: «Прафесар Бехцераў не адказаў на ліст грамадзяніна Палякова, які расказвае яму аб сваім інтымным жыцці. Прафесар напісаў на яго палях толькі адно слова — «Вычварэнства». Гэтай працай мне захацелася адказаць грамадзяніну Палякову. І сказаць яму: гэта не вычварэнства. Мы з табой, дарагі таварыш».

DOTYK – за развіццё і душы, і цела. На ўрачыстым адкрыцці фестывалю тонкія струны вашай душы і сваёй гітары наладзіць музыка Аня Жданава. У суботу ўвечары адбудзецца канцэрт першай іконы савецкага квіру – бясстрашна шчырай паэткі і спявачкі Вольгі Краўзэ. Вечар завершыцца танцамі для ўсіх – на другі з серыі вечарынак «Ды ўсё зараз # 2» Moonilena (Стакгольм), Фера Ледяева / Fera Ledyaeva (Мінск), Rosemary Loves A Blackberry (Масква) і Васіліса Палянина (Мінск) запрашаюць вас адсвяткаваць бясконцую свабоду!

Асноўнай пляцоўкай фестывалю стане прастора Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4, 3 паверх). Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю акрамя вечарынкі будзе вольным. На фэсце прысутнічае ўзроставае абмежаванне для наведвальні_ц 18+.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Гурт «Няміга» ў Любліне

21.09.2025 (18:00 - 20:00) Just Crafted (ul. Cicha 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ