Іван Дорн, СБПЧ, Грэчка: як арганізаваць самы вялікі музычны фестываль у горадзе

06.10.2018 14:00 - 14:00 Пасля рэгістрацыі Уваход вольны

6 кастрычніка Агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзічпрацягне цыкл лекцый і сустрэч у рамках праекта #999. У першую суботу кастрычніка ў Брэст прыедзе Ягор Рытвінскі – арганізатар фестывалю Stereo Weekend.

Ягор раскажа пра тое, як пасябраваць з буйным бізнесам, як ператварыць батанічны сад у музычную пляцоўку, ну і вядома ж падзеліцца спосабамі прыцягнення на фестываль 17 000 чалавек.

Stereo Weekend – гэта самы вялікі музычны фэст у Менску. За два дні на пляцоўцы фестывалю выступае каля 30 музыкантаў. Сярод якіх вядомыя выканаўцы, даўно знаёмыя публіцы, і маладыя каманды, чыя творчасць з’яўляецца яркім выбліскам і глытком свежага паветра ў свеце музыкі. Мэту фестывалю арганізатары апісваюць як паказ, таго, што ў Менску можна сабраць на адной пляцоўцы музыкаў еўрапейскага фармату самых розных кірункаў.

Сустрэча з Ягорам Рытвінскі адбудзецца 6 кастрычніка а 14.00. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Пасля лекцый будзе арганізавана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Пошук новых падыходаў да арганізацыі культурных мерапрыемстваў, абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, годных асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Брэста.

Гэта будзе ўжо 5-ая сустрэча ў рамках праекта “# 999”. Нагадаем, што яго мэта – стварыць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў, прынесці новыя ідэі ў арганізацыю публічных вулічных фестываляў Берасця.

*Сустрэчы будуць цікавыя для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, або тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяроддзя Берасця.


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 18:00 - 21.12.2025 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Казкі ў Траецкім у Мінску

21.12.2025 (13:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры, (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ