Іван Кірчук з праграмай “Дарога да дзядоў”

03.11.2018 19:00 - 19:00 Этнакрама Цудоўня (вул. Кірава, 3) Бясплатнае

3 Лістапада ў гарадзенскай Этнакраме “Цудоўня”, адбудзецца выступ вядомага беларускага музыкі, фалькларыста, кампазітара і пісьменніка Івана Кірчука з праграмай “Дарога да дзядоў”.

Іван Іванавіч Кірчук, вядомы як лідар этна-трыа “Троіца”, аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Яго працы транляваліся па дзяржаўных радыё і тэлебачанні ў Еўропе. На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў навучальныя лабараторыі і фальклёрныя ансамблі – “Прадвесне”, “Бліскавіца”, “Дабрадзеі”, “Дзіва”, якія ў розныя годы сталі лаўрыятамі фестывалей ў Нямеччыне, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Рэжысёр сцэнічных пастаноў: “Свята ў вёсцы”, “Вяселле на Віцебшчыне”, “Мацей і Аўдзей”, а так сама шмат іншых.
Рэканструяваў традыцыйны лялечны тэатр “Батлейка” сумесна ў народнымі майстрамі. У 1999 годзе атрымаў грант ад Фонда Сораса і гастраляваў па Босніі і Герцэгавіне, дзе больш за 20 разоў прадстаўляў глядачам сольную праграму з лялечным тэатрам і музычнымі інструментамі. У той жа час пачыналіся музычныя эксперыменты ў обласці народнай музыкі з гуртом “Этна-трыа Троіца”.

У Горадне выступ адбудзецца з сольнай праграмай “Дарога да дзядоў”, якая прысвечана святу “Дзяды”, якое штогод святкуеца напрыканцы кастрычніка.
Глядачы змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыяй гэтага свята.

Выступ адбудзецца 3 Лістапада ў 19:00, па адрасе Кірава, 3 (Этнакрама Цудоўня).

 

 

 

 


Вам можа быць цікава

Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 (19:00 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ