Каб не ўмёрлі, як дыназаўры: праграма да Дня роднай мовы

19.02.2016 17:00 - 21:00 Прастора «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх) Бясплатнае

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаны роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

19 лютага з 17.00 да 22.00 у прасторы «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх) «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы»: у праграме прэзентацыя папулярных беларускамоўных настольных гульняў, выступы паэтаў і музычных гуртоў.

Праграма 19 лютага:

17.00—19.00: Гульнятэка. Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Разам», «Яшчарка», «Казачнік», «1514», «Мова»;

19.00 — 20.00: «Вялікі паэтычны ART JAM»: Анхела Эспіноса, Віктар ЖыбульАлесь ПлоткаВоля ЧайкоўскаяКацярына Массэ;

20.00 — 21.00: Музычная частка: Martin S.Сяргей БашлыкевічПётр Клюеў;21.00 — 22.00: «Спеўны сход»;

На працягу ўсяго дня: Квэст+шоу ў віртуальнай рэальнасці ад суполкі «Шукай.BY».

Прэзентацыя пятага нумару часопіса ALOVAK.

ПРАГРАМА НА 21 ЛЮТАГА

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Чытанні "Пісьмо пасля страты дома" ў Берліне

07.03.2026 (18:00 - 19:00) Haus für Poesie (Knaackstr. 97 (Kulturbrauerei))

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ