“Кахай па-беларуску!” Святочная праграма ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

14.02.2016 13:30 - 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо) Бясплатнае

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх рамантыкаў на праграму «Кахай па-беларуску!».

Вас чакае:

  • жывая народная музыка ад вядомага фальклорнага гурта
  • пэрфоманс ад свахі «Беларускае вяселле»
  • расповед Дамавухі пра традыцыйную беларускую кухню
  • варожбы ў Зяляркі на каханне і жаніцьбу
  • майстар-клас па традыцыйных танцах
  • вясёлыя жарты і прыемныя нечаканасці
  • народныя гульні для дзяцей і дарослых
  • майстар-клас «Зробім ляльку»
  • іспыты «Спраўная пара»
  • гушканне на арэлях

 

Таксама ў закаханых пар будзе магчымасць:

– зрабіць незвычайнае запамінальнае пастановачнае фота ў фотасалоне XIX стагоддзя

– прайсці скрозь “Браму шчасця”, якая прыносіць поспех

– пакатацца на брычке альбо санях

– паўдзельнічаць у конкурсе на самы доўгі пацалунак

 

Увага!

Пераможцаў конкурса на самы доўгі пацалунак чакае прыз – святочная вячэра ў карчме на тэрыторыі музея, самых актыўных удзельнікаў свята чакае узнагарода – запрашэнні на свята “Масленіца”!

 

Чакаем вас на нашай праграме!

 

Кошт квіткоў:

для дарослых – 80 000 руб., вучняў – 40 000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я

 

Як нас знайсці?

Музей  знаходзіцца  ў  4-х км  ад  МКАД  за  аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі.

Расклад руху:

аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) – на тэрыторыю музея

аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.

Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

https://www.facebook.com/events/1687625981454362/

 


Вам можа быць цікава

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

22.04.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Фотакніжны клуб у Варшаве

25.04.2026 (14:00 - 16:00) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka))

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ