Калядная вечарына з гуртом «Ясакара» ў Варшаве

29.12.2022 18:30 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У чацвер, 29 снежня, польска-беларускі гурт спеву а капэла «Ясакара» запрашае на ўтульную калядную вечарыну ў Беларускім Моладзевым Хабе.



Дата: 29 снежня

Час: 18.30 (час мясцовы) 

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


Тут вы навучыцеся спяваць калядныя песні ў некалькі галасоў, а таксама паслухаеце калядак ў выкананні «Ясакары».


Гэтая імпрэза дакладна для вас, калі вы:

любіце спяваць;

маеце (ці не маеце) досведу калектыўных спеваў;

жадаеце паспрабаваць сябе ў ансамблі;

хочаце цікава правесці гэты магічны святочны час.

Рэгіструйцеся па спасылцы!


Уваход вольны, а калі хочаце — можаце заданаціць гурту па гэтай спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ