Калядны Маляваныч у Батумі

28.12.2023 - 29.12.2023 19:40 - 22:00 прастора "аКсяродак" (Parnavaz Mepe St. 60) free donation

У чацвер і пятніцу, 28 і 29 снежня, шаноўны Маляваныч, ён жа акцёр Аляксандр Ждановіч, кліча беларусаў Батумі і іх дзетак на калядныя сустрэчы.




У чацвер, 28 снежня, будзе дзіцячае свята з Маляванвычам. У праграме — любімае з ранейшага, батлейка, якой самы час, а таксама самае новае. 

Дата і час: 28 снежня ў 19.00

Месца: прастора «аКсяродак», Parnavaz Mepe St. 60, Батумі 


Спадар Аляксандр абяцае расповеды пра традыцыі святкавання ў розных краінах, гульні ды сустрэчу Зімовай істоты. 

Уваход — free donation (прапануюць ад 20 лары па магчымасці, але можна і менш). Запісвайцеся па спасылцы.



А ў пятніцу, 29 снежня, спадар Аляксандр чакае дарослых на святочную праграму-ўспаміны «Святы ў часы пераменаў». 

 Дата і час: 29 снежня ў 20.00

Месца: прастора «аКсяродак», Parnavaz Mepe St. 60, Батумі


Будзе і батлейка, і вершы, і расповеды пра святкаванне ў 90-х, і пра тое, што засталося па-за кадрам «Калыханкі», як людзі спраўляліся з выклікамі часу, — карацей, чакайце шчырай гутаркі пра ўсё на свеце. 


Уваход — free donation. Запісвайцеся па спасылцы.









Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ