Калядны майстар-клас ад Дзіцячых Творчых Майстэрняў галерэі «Ў»

20.12.2015 14:00 - 17:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37 А) Бясплатнае

Зусім хутка настануць Каляды, і Дзіцячыя Творчыя Майстэрні галерэі «Ў» запрашаюць дзетак адсвяткаваць іх разам на апошнім занятку гэтага сезону 20 снежня у 14.00.

Мы пагаворым аб тым, што гэта за свята і якая гісторыя ляжыць у яго аснове. Паглядзім карціны розных эпох, бо яны лепш за ўсё могуць расказаць нам аб класічным сюжэце, які стаіць за ўсімі каляднымі традыцыямі. Узгадаем некалькі вершаў, прысвечаных не ёлцы і падарункам, а менавіта Калядам і, вядома, разам памалюем.

Тыя, хто прыйдзе на калядны майстар-клас, можа застацца пасля занятку на чароўны канцэрт класічнай музыкі (Дзіана Гантарэнка – флейта и Алег Яцына – скрыпка) для дзяцей з аўтызмам і тых, хто прыйдзе да нас на калядны занятак. Гэты канцэрт мы арганізуем разам з ініцыятывай “Добрае варэнне для Добрых людзей. Дапамога людзям з аўтызмам”. Бо Каляд павінна хапіць на ўсіх!

20 снежня, 14.00
Кошт удзелу ў занятку: 150.000
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 А


Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

05.07.2025 (19:00 - 23:00) возера Плаўна

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ