Калядны моўны панядзелак у Тбілісі

26.12.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 26 снежня, у Тбілісі — апошняя ў 2022 годзе сустрэча беларускамоўнага клуба «Maja mova». І тэма, вядома ж, святочная!



Дата: 26 снежня

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі 


Гаворка пойдзе пра Каляды, Раство і Новы год у беларускай традыцыі.

Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя альбо Ледзяны Дзед: разбяруцца, хто з гэтых персанажаў больш традыцыйны для беларусаў.

Прыходзьце абмеркаваць, якія зімовыя святы адзначаюць у вашых сем’ях і якія традыцыі вам падабаюцца.

Захапіце добры настрой, цікаўнасць да беларускай мовы і ласункі да гарбаткі. А святочны настрой нам гарантаваны ад сакрэтных гасцей вечара.

Прыводзьце з сабой дзетак!

Удзел бясплатны.

Запісвайцеся па спасылцы і далучайцеся!






Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Фэст суседзяў у Вільні

19.04.2026 (12:00 - 16:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ