Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра вяртанне кантролю над унікальным дзяржаўным архівам, які захоўваўся ў Міколы Абрамчыка — старшыні Рады з 1947 па 1970 год. Пасля больш чым пяцідзесяці гадоў нявызначанасці дакументы нарэшце будуць перададзеныя на захаванне і даследаванне ў Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, піша «Наша Ніва».

Мікола Абрамчык (1903–1970) — адна з ключавых постацяў беларускага паваеннага антыкамуністычнага руху. Менавіта ён у 1947 годзе афіцыйна аднавіў дзейнасць Рады БНР на эміграцыі і ўзначальваў яе да самай смерці ў Францыі.
Дакументы дзяржаўнага архіва БНР трапілі да яго яшчэ ў самы разгар Другой сусветнай вайны. 6 сакавіка 1943 года ў Празе смяротна хворы прэзідэнт Рады БНР Васіль Захарка склаў тэстамент, якім перадаў свае паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку, а пасаду сакратара — паэтцы Ларысе Геніюш.
У дакуменце наўпрост прадпісвалася: «Само сабой разумеецца, што ўсе архівы Рады Б.Н.Р. і дакументы пераходзяць таксама да вас». Гэтую частку архіва Абрамчык здолеў вывезці з Прагі і зберагчы нават нягледзячы на арышт гестапа і наступную высылку ў Францыю.
Ключавы дакумент эміграцыі: тэстамент Васіля Захаркі (Прага, 6 сакавіка 1943 года). Гэтым актам ён перадаў паўнамоцтвы Прэзідэнта Рады БНР Міколу Абрамчыку, пасаду сакратара — Ларысе Геніюш, і наўпрост даручыў ім захаванне ўсяго дзяржаўнага архіва БНР. Фота: Рада БНР
Згодна з рашэннем Рады БНР, адразу пасля смерці Абрамчыка ў 1970 годзе гэтыя дакументы павінны былі перадаць у лонданскую Скарынаўку. Аднак
І вось цяпер права ўласнасці адноўлена. Сакратарыят Рады і Апякунская рада бібліятэкі пагадзіліся, што дакументы будуць захоўвацца ў Лондане да таго часу, пакуль згодна са Статутам не будзе складзены гістарычны мандат Рады БНР і не будзе прынятае супольнае рашэнне аб іх канчатковым лёсе. Пасля папярэдняй інвентарызацыі архіў стане даступным для гісторыкаў.
Пасведчанне, выдадзенае Васілю Захарку старшынёй Рады БНР у 1920 годзе. Фота: Рада БНР
«Выдатная святочная навіна! Выглядае, што лёс тае часткі архіву Рады БНР, што была вывезеная Міколам Абрамчыкам з Прагі ў 1943 годзе, нарэшце высвятляецца і архіў лагічна ўладкоўваецца», — пракаментавала падзею гісторык эміграцыі Наталля Гардзіенка.
Перадача дакументаў у Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны — лагічны крок, бо гэта адзіная ў свеце незалежная ўстанова
Бібліятэка ўжо захоўвае значны архіў дакументаў часоў БНР (1918 года) і матэрыялы паваеннай дыяспары, што разам з новым папаўненнем робіць Скарынаўку адным з галоўных цэнтраў для даследавання гісторыі ўрада БНР у выгнанні.