Як закон абараняў жанчын у ВКЛ
20.02.2026
Гісторыя
Гэта выданне 1744 года, надрукаванае ў Вільні па-польску, паведамляецца на сайце парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

«2 гады таму мы падаравалі краіне «Вялікае мастацтва артылерыі» 1650 года — кнігу знакамітага беларуса Казіміра Семяновіча.
І сёння мы працягваем вяртаць нашу Спадчыну, нашы страчаныя скарбы.
На сёння гэта арыгінальнае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1744 года набыта ў аўкцыённым доме Sotheby’s аўтарам ідэі Андрэем Запольскім і асабіста ўрачыста падорана Суле.
Выданне надрукавана ў Вільне ў 1744 годзе ў польскім перакладзе.
Але менавіта ў 4-ым раздзеле 1-ым артыкулам гэтага Статута загадвалася — усё справаводства ў краіне павінна было адбывацца на старабеларускай мове.
Мы працягваем наш пошук, і прыйдзе час, калі ў Суле з’явіцца першае выданне, якое было надрукавана па-старабеларуску», — адзначана на сайце ўстановы.