Калядныя імпрэзы ў Хатынічах

17.12.2022 - 18.12.2022 15:00 - 18:00 (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобл.) па запыце

Гэтымі выходнымі, 17 і 18 снежня, у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну ладзяць калядныя імпрэзы. Будзе этнавечарына, майстар-класы ды калядныя спеўкі!



Дата: 17 і 18 снежня

Месца: в. Хатынічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобл. 


Вось якая праграма:

17 снежня

15.30 прэзентацыя праекта «Традыцыйны строй»;

17.00 этнавечарына з супольнымі спеўкамі, майстар-класам па мясцовых танцах ды пачастункамі!


18 снежня

11.00 майстар-клас па традыцыйным ткацтве ды роспісе па шкле;

экскурсія па Ганцавіцкім доме рамёстваў ды прыемныя сюрпрызы.


Як жадаеце далучыцца, пішыце на мэйл tradycyjnystroj@gmail.com.

У лісце трэба пазначыць імя, колькасць асобаў. За пару дзён да імпрэз вам дашлюць пацвярджэнне з падрабязнасцямі.




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ