Калядныя майстар-класы ў Гданьску

05.12.2023 - 23.12.2023 18:00 - 22:00 lokal Dobrego Dealu, Alfа Centrum (Kołobrzeska, 41c) ад 20 злотых
 
Ад аўторка, 5 снежня, беларуская Majsterniа Folkloru ў Гданьску распачынае цыкл калядных майстар-класаў.




Дата: з 5 снежня

Час: з 18.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: lokal Dobrego Dealu, Alfа Centrum, Kołobrzeska, 41c (I piętro), Гданьск 


Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі каляднага абыходу ў розных рэгіёнах Беларусі, а таксама вывучыце 10 калядных песен, навучыцеся рабіць калядныя маскі і ўпрыгожванні.


Расклад такі:



Песенныя майстар-класы з Вольгай Барышнікавай адбудуцца 5, 8, 12, 15, 22 снежня з 18:00 да 20:00.

Кошт — 50 злотых за адзін занятак.



Майстар-класы «Калядныя маскі» з Марыяй Латышавай — 7, 14, 21 снежня з 18:00 да 20:00. 

Усе матэрыялы прадастаўляюцца на месцы. Трэба толькі загадзя запісацца праз тэлеграм @ku_ku_cha.

Кошт: 40 злотых 1 сустрэча, 70 злотых 2 сустрэчы, 100 злотых 3 сустрэчы.



Майстар-класы па вырабе вырабе ўпрыгожванняў на елачку і вокны з Алесяй Шалухінай — 16 снежня («Карункавыя цуды») і 23 снежня («Выцінанка») з 18.00 да 20.00.

 Тут будуць ствараць карункавыя цуды шыдэлкам (кручком) на ялінку: анёлкі, сняжынкі ці простыя ланцужкі для самых маленькіх, а таксама аздабленне для вакон з паперы ў тэхніцы выцінанкі: фіранкі і сняжынкі. 

Усе матэрыялы прадстаўляюцца, але вітаецца наяўнасць кручка (чым меншы шыдэлак, тым больш далікаты будзе выраб).

Кошт: «Карункавыя цуды» — 40 злотых, «Выцінанка» — 20 злотых. 

Для ўдзелу запішыцеся праз тэлеграм @Tish_Danami.








Вам можа быць цікава

Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Каляда ў Познані

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ