Калядныя спевы з Алесем Чумаковым і Таццянай Ячнай у Кракаве

21.12.2022 19:00 - 21:00 бар «Chicago» (Sławkowska 11) Бясплатнае

У сераду, 21 снежня, беларусаў Кракава запрашаюць паслухаць калядкі ад гусляра Алеся Чумакова і спявачкі Таццяны Ячнай!



Дата: 21 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Chicago», Sławkowska 11, Кракаў 

Вы пачуеце калядкі і пастаралкі з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльса, Іспаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы і, вядома, Польшчы.

Усе песні прагучаць на беларускай мове ў перакладах класічных і сучасных паэтаў.

Гэтая музыка не ведае межаў. Яна вядзе вас у падарожжа з аднаго канца свету ў другі. Яна вяртае дарослых ў гады дзяцінства, а дзяцей запрашае ў свет музыкі і паэзіі.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing» у Варшаве

18.09.2026 14:00 - 04.10.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Лекцыя Ігара Бабкова пра жаночую паэзію ў Мінску

23.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ