Калядныя выходныя ў Дукорскім маёнтку!

24.12.2022 - 08.01.2023 12:00 - 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 15) Бясплатнае

Запрашаем вас правесці чароўны, казачны калядны час з намі! У Дукорскім маёнтку вас чакаюць пазнавальныя экскурсіі, вясёлыя гульні, жывая музыка і ўтульная атмасфера.


Дата: з 24 снежня па 8 студзеня.

Час: з 12.00 (час мясцовы).

Месца: Мінская вобласць, Пухавіцкі р-н, а/г Дукора, вул. Школьная, 15.

Кожную суботу і нядзелю з 24 снежня па 8 студзеня нашых гасцей чакае*:

12.00 — знаёмства з гісторыяй маёнтка (сустракаемся на плошчы);

12.30 — паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх);

13.00 — сустрэча ды гульні з традыцыйным героем калядаў — Чортам;

13.15 — калядаванне з Казой, традыцыйнымі танцамі і жывой музыкай**;

13.30 — аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);

14.00 — майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў (кафэ «Карчма»)***;

14.30 — майстар-клас па вырабе саламяных сняжынак / навагодняга вянка / каляднага анёла (кафэ «Карчма»)***;

15.00 — жывая музыка ў Карчме.

* у праграме магчымыя змены.

** падчас калядавання за даплату (5 руб.) магчыма атрымаць салодкі падарунак ад Дукорскага маёнтка.

*** Колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Для экскурсійных груп майстар-классы не праводзяцца.

Таксама з 13.00 па 16.00 Вы зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам ды Снягуркай. Яны з захапленнем паслухаюць вашыя навагоднія вершы і песні. А за гэта аддзячаць вам салодкімі падарункамі.

Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:

— да 7 гадоў — бясплатна,
— з 7 да 18 гадоў — 7 руб.,
— ад 18 гадоў — 15 руб.

Даведкі па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

HAPPY NEW YEAR’S JAZZ з Паўлам Аракелянам у Вільні

31.12.2025 (18:00 - 22:00) Downtown Piano Lab (Konstitucijos prospektas 7A)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ