Каляды ў Вільні

17.12.2023 12:00 - 20:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае


У нядзелю, 17 снежня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры святкуюць Каляды.





Дата: 17 снежня

Час: з 12.00 і да апошняга калядоўшчыка (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus, 20, Вільня



Можна далучыцца ў любы час на любую частку праграмы!


У праграме: 


12:00 −14:00 — Дзіцячы Калядны Кірмаш (вырабы навучэнцаў Школкі) і гульні 

14:00 — Выступ вулічнага тэатра «Вір» (выступ на падворку, перад музеем) 

14:30 — 15:30 — Супольны абед 

Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі (бліны, пірагі, дранікі, каўбасы, сыры, а мо, нават піцу ці бульбу фры — будзем частавацца ўсе разам).

 Вас, як заўжды, чакаюць смачныя і цікавыя беларускія стравы.

 Адзінае абмежаванне: імпрэза безалкагольная. 


15:30 — Калядаванне і гульні з Казой 

Прыносьце з сабой пачастункі для Казы (цукеркі, печыва, яблычкі, арэхі, мандарынкі — Каза імі падзеліцца з дзеткамі пасля караоке).


 16:00 — Батлейка 

16:30 — Выступленне вучняў тэатральнага і вакальнага гурткоў Школкі 

17:00 — Ангельскае караоке ад навучэнцаў гуртка ангельскай мовы (але спяваюць усе!) 

17:30 — Гульні і конкурсы 

18:00 — 18:20 — Прызы і падарункі пад ялінкай 

18:20 — Калядная дыскатэка да апошняга калядоўніка


Апранайцеся ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі) ці прыходзьце ў калядных касцюмах — казы, мядзьведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г.д. Ці проста апранайцеся святочна. 


Цягам усяго мерапрыемства дзеці (і дарослыя) за ўдзел у святочных імпрэзах і гульнях будуць атрымліваць калядныя прызы. 

А галоўнае ўручэнне падарункаў адбудзецца каля ялінкі ў канцы свята (18:00 — 18:20). 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ