Фолк-фестываль “Камяніца-2015”

05.09.2015 12:00 - 22:00 в. Азярцо (Музей народнай архітэктуры і побыту "Строчыцы") 100 000

Фестываль праводзіцца з 2009 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы”, мэтай якога з’яўляецца адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музею падтрымліваць найвялікшую ў Беларусі калекцыю вясковай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.

Аснову музычнай праграмы, як і ў мінулыя гады, складуць лепшыя беларускія фолк-калектывы, а таксама замежныя госці: эстонскі фолк-гурт Trad Attack!, Dzikie Jablka з Польшчы, гарачыя ўкраінскія фолк-рокеры “Дримба Да Дзига”, беларускія гурты “Стары Ольса”, “Альтанка”, “Ягорава гара”, Vuraj, фолк-металёвы Znich, Іван Кірчук (Троіца) з прэзентацыяй монаспектаклю “Споведзь пад стрэхамі”.

Істотным складнікам “Камяніцы-2015” будзе вялікі кірмаш нацыянальнай культуры з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і выставамі. Акрамя гэтага на фестывалі будзе працаваць другая сцэна, дзе выступяць студэнцкія і аматарскія фолк-калектывы.

 

КВІТКІ:

Дарослыя – 100 000

школьнікі да 12 год – 50 000

Дашкольнікі, а таксама наведвальнікі ў поўным варыянце нацыянальнага строю (ад галаўнога ўбора да абутку) – БЕСКОШТНА!

Кропкі продажу:

Анлайн-продаж ByCard http://afisha.bycard.by/performance/folkfestivaly

Касы ByCard http://www.bycard.by/info/cashplaces

Касы музея “Строчыцы”

 

Час правядзення фестывалю – з 12.00 да 22.00.

Інфалінія: (044) 517 08 12

Суполкі фестывалю ў сацыяльных сетках:

Вконтакте https://vk.com/kamyanitsa

Facebook https://www.facebook.com/kamyanitsa.festival

 

ЯК ДАЕХАЦЬ:

На аўто – з Менску ад МКАД 7 км на паўднёвы-захад да в. Азярцо. Каардынаты GPS: 53.8203, 27.3639

Аўтобусам – прыгададны маршрут №203/203Э “АС Паўднёва-Заходняя – Музей народнай архітэктуры і побыту”.

Адпраўленні ад АС Паўднёва-Заходняя: 10:15, 11:05, 11:30, 11:55, 12:20, 12:45, 13:10, 13:35, 14:00, 14:29, 14:55, 15:20, 15:40, 15:55, 1615, 16:40, 17:05, 17:30, 18:00, 18:25, 18:50, 19:15, 19:40, 20:05, 20:30, 20:55, 21:20, 21:45, 22:10, 22:40

Адпраўленні ад Музея: 10:46, 11:40, 12:05, 12:30, 13:03, 13:20, 13:45, 14:10, 14:40, 15:30, 15:32, 15:55, 16:20, 16:28, 16:50, 17:15, 17:40, 18:10, 18:35, 19:00, 19:25, 19:50, 20:15, 20:40, 21:05, 21:30, 22:00, 22:20, 22:45, 23:10

З 11:30 да 23:00 ад ст.м. Малінаўка будзе арганізаваны бясплатны аўтобус.


Вам можа быць цікава

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Паказ фільма "Чыстае мастацтва" ў Празе

05.11.2025 17:45 - 05.12.2025 18:45 Kino Atlas (Ke Štvanici 371/4)

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

"Петля Пристрастия" ў Празе

18.11.2025 (19:00 - 23:00) Club 007 - Strahov (Chaloupeckého 1903/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ