Канцэрт гурта “Агата”

29.09.2017 20:00 - 23:00 Бар іЛі Клуб (Незалежнасці 131) 8

«Група АГАТА працуе з народнай дахрысціянскай музыкай Беларусі, змяшчаючы яе ў прастору сучаснага горада. Мы бачым нашу місію ў тым, каб выклікаць глыбінныя эмацыйныя перажыванні ў слухача, даць магчымасць зазірнуць у сваю генетычную памяць і атрымаць асалоду».

АГАТА – гэта дуэт Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы. Старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты здабылі ў выкананні музыкаў унікальнае гучанне дзякуючы арыгінальнай аўтарскай апрацоўцы. Песенная спадчына Беларусі змешчана ў сучасны музычны кантэкст, замяшаны на мінімалізме, неакласіке і агульнаеўрапейскіх фальклорных формах (вальс, танга, сальса, мілонга).

Музыка Агаты добра вядомая публіцы за межамі Беларусі. Дуэт з’яўляецца ўдзельнікам міжнародных фестываляў у Польшчы, Балгарыі, Украіне, Швейцарыі, Германіі, Італіі, Швецыі, Расіі і Нарвегіі. Музыкі з’яўляюцца арганізатарамі фестывалю «Беларускі стыль» (Мінск, 2016).

Музыкаў дуэта адрознівае высокі выканальніцкі прафесіяналізм і багаты канцэртны вопыт. Аляксей і Ірэна – прызнаныя музыканты, выкладчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, адзначаных шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Ўнікальнасць і навізна праекту заключаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай ліній. Вакальная лінія – традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная – спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (world music, urban folk, ethno jazz, contemporary, art folk). Акардэон і голас часта суіснуюць у розных танальных і рытмічных планах, што стварае поліфанічны эфект і надае вялікую самастойнасць партыям.

Гэта музыка пра перажыванні і надзеі сталага чалавека, пра разнастайныя жыццёвыя падзеі – каханне і смерць, пра дзяцей і сям’ю, пра жыццё ў чужым краі, пра вайну, пра радасць ў горы і гора ў радасці.

Агата – гэта вобраз, які прыйшоў з дзяцінства. За ім – звычайная жанчына з неверагодна цяжкім лёсам. Полька па паходжанні, нарадзілася пад Львовам, у дзяцінстве перажыла канцлагер, а пасля – спасылку ў працоўныя лагеры Урала. На радзіму так і не вярнулася. У яе не было сваіх дзяцей, але было шмат не праяўленай любові. Яе сям’ёй стаў прыёмны сын Валодзя і некалькі дзяцей, у якіх яна была няняй. Яна навучыла нас таму, што сіла – у дабрыні і спагадзе, і што галоўнае – самаё жыццё, надзея і … музыка.

Упершыню 29 верасня на пляцоўке “ Бар ІЛІ клуб” мы пакажам новы гук і новых удзельнікаў праекту:

Аляксей Варсоба – акардэон

Ірэна Катвіцкая – вакал, акарына

Алег Вайтулевіч – бубны

Ілля Дзягель – бас-гітара, loop

Ягор Джэйгала- індыйскія флейты банцуры

 

Ірэна Катвіцкая – беларуская фолк спявачка, этнамузыколаг, кампазітар, піяністка, выкладчык.

Сфера творчай дзейнасці: музыка вуснай традыцыі Беларусі, жывая пеўчая традыцыя і архаічны рытуальны «голас». З 1999 года ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае фальклор, выдае навуковыя працы, выкладае студэнтам і школьнікам.

Музычная канцэпцыя: захаваць глыбінны пласт беларускай культуры і інтэграваць яго ў сферу сучаснай сусветнай музыкі (clear Ethnic, world music, ethno jazz, modern)

 

Асноўныя праекты:

Лідэр, кампазітар, вакал этна-праекта «Akana-NHS» (Беларусь); вакал і аранжыроўка праекта «Kazalpin» (Беларусь-Швейцарыя); супрацоўніцтва з «Apple Tea», «Muzzart» Беларусь. Як кампазітар і салістка – сумесны праект з дзяржаўным камерным хорам РБ «Этна фантазія». Як спявачка і піяністка – сольны праект «Ethno Fantasia». Удзельніца кібер-фолк праекта «New Image Orkestra».

 

Аляксей Варсоба – кампазітар, аранжыроўшчык, педагог, аўтар музыкі да кінафільмаў, анімацыі, рэкламе, спектакляў, перформансаў.

Асноўныя праекты:

Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст – CD групы Port Mone “DIP”, 2010: “Прыз замежных экспертаў” па выніках галасавання на сайце Experty.by; «Лепшы замежны альбом» па версіі інтэрнэт-часопіса Terapija.net

Композитор, аранжировщик, аккордеонист – «New Image Orkestra» Композитор, проект «Новый раздiловы», Киев, Украина.

Кампазітар, праект «Новы раздiловы», Кіеў, Украіна.

Алег Вайтулевич – музыкант, бубнач, удзельнік такіх калектываў як «Pukstband», «Серебряная Свадьба», «True Litwin Beat».

2013: Pukstband «Апошні альбом»: альбом года, прыз вялікага журы, лепшы рок-альбом па выніках галасавання на сайце Experty.by

З 2016 удзельнік фольк-мадэрн гурта «Палац».

Ілля Дзягель – музыкант, арганізатар, білетны оперататор Tamtam, удзельнік праекта Afrococoa, стартаперам.

Ягор Джэйгала – выконвае індыйскую класічную індыйскую музыку на флейтах бансури. З 2012 па 2015 год навучаўся ў Нью-Дэлі ў вядомага флейтыста Харш Вардхана, традыцыі Харипрасада Чаурасии. Валодае высокім майстэрствам выканання на бансури, мае сваіх вучняў у Індыі. Ягор выступаў з канцэртамі ў Індыі, Польшчы, Расіі.

cайт дуэта AGATA  http://duetagata.by

інфа-лінія

+375296298698 Павал

перадпродаж 8 BYR, ў дзень канцэоту 15 BYR

квіткі магчыма знайсці тут

https://tamtam.by/agata

https://bezkassira.by/duyt_agata-2971/

ці на месцы ў клубе


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Майстар-клас па юраўскіх спевах у Вільні

10.05.2025 (14:00 - 16:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ