Канцэрт гурта «Палац»

24.09.2014 19:00 - 23:00 "Графіці" (зав. Калініна 16) 70 000 - 100 000 рублёў

Алег Хаменка і гурт «ПАЛАЦ» запрашае правесьці сераду 24 верасьня пад добрыя музыку, напоі ды кампанію.

«Палац» — адзін з знакавых гуртоў на сучаснай беларускай сцэне. Заснаваны ў 1992. Праз год увайшоў у дзесятку найлепшых музычных калектываў Усходняй Еўропы па версіі Radio France International. Заснавальнікі стылю фольк-мадэрн. У рэпертуары беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў. З «Палацу» выйшлі гурты Kriwi, Ur’a, Wz-orkiestra. У розныя часы ўдзельнічаў у фестывалях «Славянский базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Нямеччына), «Азия Дауысы» (Казахстан), «Суклегос» (Літва), «Маладзечна» (Беларусь), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краина мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).

Кошт: 70 000, 100 000 у дзень канцэрта


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ