Канцэрт на Дзень герояў у Слуцку

24.11.2018 14:00 - 14:00 Слуцкі Дом культуры (г. Слуцк, вул. В.Горка, 1) Уваход вольны

Гэта будзе першы канцэрт, прысвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку. Канцэрт адбудзецца ў слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00.

Легенда беларускага року зайграе вялікую сольную акустычную праграму. Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт «Харачакра», паэт Андрэй Хадановіч, а таксама мінскі гурт ZANZIBAR. Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, праспявае песню «Вятры», напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасні 1937 года паэта Сяргея Астрэйкі, які нарадзіўся на Случчыне.

На канцэрт да 98-х угодкаў Слуцкага паўстання абвешчаны збор сродкаў

Яго арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы», а галоўны інфармацыйны партнёр — незалежная слуцкая газета «Інфа-Кур’ер».

Уваход на канцэрт будзе бясплатным.

Дадатковая інфармацыя:

+375 44 726 7228
dziejaby@gmail.com


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя вынікаў даследавання «Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы» ў Вільні

20.03.2026 (10:00 - 12:00) Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) (Gedimino pr. 51)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Гуканне вясны ў Азярцы

21.03.2026 (14:00 - 15:30) Музей народнай архітэктуры і побыту

Імпрэзы да Дня Волі ў Беластоку

22.03.2026 10:00 - 25.03.2026 20:00 ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ