Канцэрт-прэзентацыя альбома “Этна Фантазія” Ірэны Катвіцкай (у Брэсце)

20.05.2013 18:30 - 21:00 Абласная філармонія Бясплатнае

Канцэрт-прэзентацыя альбома “Этна Фантазія” Ірэны Катвіцкай (у Брэсце)

6 чэрвеня ў Брэсцкай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт-прэзентацыя альбома “Этна Фантазія” беларускай этнічнай спявачкі, кампазітара, лідэра ethno jazz гурта Akana (Беларусь), голас і аранжыроўка Kazalpin (Швейцарыя-Беларусь) Ірэны Катвіцкай. Музыка Ірэны злучае беларускую песенную архаіку, стылістыку этна джаза і раяль ў стылі мадэрн. Спецыяльны госць jazz band Muzzart.

 Канцэрт адбудзецца 6 чэрвеня ў Брэсцкай абласной філармоніі, пачатак ў 18.30

Паслухаць музыку магчыма тут

Зварот да слухачоў

“…Кожны раз, калі нехта спявае народную песню, Традыцыя аднаўляецца і адкрывае свае таямніцы – як было на гэтай зямлі да нас і як будзе пасля нас…“

Гэты альбом –мае шчырае выказванне, накшталт прыватнага творчага дзённіка, у якім маю магчымасць паказаць ўласную прастору славянской жанчыны, месца, дзе адначасова жывуць традыцыі продкаў і мае каханыя людзі… Я працягваю маляваць сакральнае месца перакрыжавання магіі, малітвы і дзіцячай калыханкі.

Жадаю маім слухачам цікавай вандроўкі ў сусвет асабістай гармоніі на мяжы інтуітыўнага і рацыянальнага”

Ірэна Катвіцкая


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ