Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Празе

27.11.2016 19:00 - 19:00 Craft House Prague (Navrátilova 1421/11, 110 00 Прага) 200,-Кч

Дзяніс Ламейка разам з Craft House Prague запрашаюць на канцэрт вядомага беларускага спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча (Todar).

Творчая біяграфія

1992—1998 — удзельнік гурта «Палац», што выконвае беларускі аўтэнтычны фальклор, як у арыгінальным гучанні, так і ў разнастайных стылёвых апрацоўках. У 1993 годзе «Палац» патрапіў у дзесятку лепшых калектываў Усходняй Еўропы па выніках фэстывалю Radio France Internationale.
1997—2001 — удзельнік гурта KRIWI, што спэцыялізуецца на выкананні world music. Заўсёднікі міжнародных этна-фэстываляў і лідэр еўрапейскіх этна-чартаў. Былі прызнаныя «гуртом году» на «Рок-каранацыі’99». Гурт быў названы лепшым на конкурсе Musika Vitale у Берліне.
З 2001 Зміцер Вайцюшкевіч — лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra (Усход-Захад Аркестар). Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарская песня.

Апошні альбом Змітра Вайцюшкевіча «Камета» напісаны на словы чэшскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе Віталя Воранава і Андрэя Хадановіча.

Уваход на канцэрт: 200,-Кч. Замовiць столiк можна па тэлефонах: (+420) 222-935-304 ці (+420) 776-574-013.

P.S. З усімі арганізацыйнымі пытаннямі звяртацца да Дзяніса Ламейкі, Кірыла Якімовіча і Сямёна Буракевіча.

Падзея на Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Музычна-паэтычны вечар «Чалавек шукае чалавека» ў Мінску (14+)

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ