Канцэрт зоркі еўрапейскага джазу Пятраса Вішняўскага

30.05.2014 19:00 - 22:00 (малая зала к/з Мінск) ад 150 000 да 250 000

Канцэрт зоркі еўрапейскага джазу Пятраса Вішняўскага ў праектах – “Цішы Лабаноры” і “Няміга” ў Мінску.

Праект “Цішы Лабаноры” – музыка заснаваная на імправізацыі музыкантаў граючых на дудах паводле народных беларускі і літоўскіх матываў (Тодар Кашкурэвіч, Гвідас Кавера) і славутага джаз-саксафаніста Пятраса Вішняўскаса.

Праект заснаваны ў 2008 годзе, быў выпушчаны СД дыск, праект музыкі прэзентавалі на фестывалях “Каўнас-джаз”, “Менуа Юадарагіс”, у шматлікіх канцэртах у Літве.

“Няміга” – новы праект гурта “ЭССА” (Тодар Кашкурэвіч, Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч). Рэалізуе кшталты існавання традыцыйнай музыкі ўва ўмовах сучаснага тэхнакратычнага горада. Мае ў сабе элементы “індастрыял” і “мінімалізму”. Праект будзе прэзентаваны з удзелам Пятраса Вішняўскаса і Гвідаса Каверы.

Няміга – старажытная рака ў Менску, што ўцякае ў раку Свіслач, у месцы, дзе знаходзіўся стары горад. Вядомая са “слова аб паходзе Ігаравым”. мае ў назове балцкае паходжанне. Літ.nemiega – “бязсонная”. У дакументах 17-га ст. яшчэ ведалі балцкае паходжанне назвы ракі, перакладалі, як – “нясніка”. Ёсць праўдападобная версія, што сучасны Мінск напачатку мог называцца Няміга. Гарадзішча велькае на рацэ Менка знаходзіцца за 20 км. ад цяперашняй сталіцы.

Няміга рака шчэ да вайны цякла пасярэдзіне аднайменнай вуліцы. Мой тата яшчэ тое памятаў. Цяпер рака заключаная ў калектар, цячэ ў трубе пад зямлёй.

Андэграўнд!

Гурт “ЭССА” – гараджане. Культывуе традыцыю этнічнай музыкі ў вялікім горадзе. Няміга – сімвал нашае пракаветнай балцкай спадчыны. Яна загнаная ў трубу, але жыве, журчыць, гучыць… Нейдзе там глыбока… Але прабіваецца на паверхню падчас веснавых павадкаў.

Нашая музыка – не культываванне вёскі. Гэтта жыццё спрадвечнага духу ў жорсткім тэхнакратычным, варожым свеце. Спадзяемся, што і метротэхніка таксама зайграе нам па свойму полечкі і вальсы…


Вам можа быць цікава

Выстава «Драўляныя гісторыі» ў Мінску

17.09.2025 17:30 - 12.10.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ