Канферэнцыя «Час перамен: ад крызісаў да сэнсаў» у Вільні

14.06.2025 08:30 - 20:00 гатэль Novotel (Gedimino pr. 16) 90 еўра



У суботу, 14 чэрвеня, у Вільні адбудзецца першая навукова-практычная канферэнцыя «Час перамен: ад крызісаў да сэнсаў», арганізаваная Еўрапейскім інстытутам сучаснай псіхатэрапіі (EIMP). 





Арганізатарка — Ганна Матуляк, беларуская гештальт-тэрапеўтка, супервізарка EAGT, якая жыве і працуе ў Літве. 

У праграме — 18 спікераў з Літвы, Польшчы, Латвіі, Кіпра і Чэхіі: псіхолагі, псіхатэрапеўты, выкладчыкі і практыкі, многія з якіх — беларусы і беларускі, што працягваюць прафесійную дзейнасць у эміграцыі пасля 2020 года. 

Абмяркуюць тэмы эміграцыі, псіхалагічнай траўмы, культурнай адаптацыі, падтрымкі супольнасцяў і ролю псіхатэрапіі ў новых рэаліях, а дакладней: 
 

  • Крызісы: асабістыя, прафесійныя, сацыяльныя — як іх перажываць і выкарыстоўваць на карысць? 
  •  Практыкі адаптацыі: псіхалагічныя, коучінгавыя, цялесныя, творчыя 
  •  Уплыў грамадства, сям’і і прафесійнага асяроддзя ў праходжанні крызісаў  Інструменты падтрымкі сябе і іншых. 
  •  Як працаваць з траўмай і як бяспечна для сябе і блізкіх яе перажываць 
  •  Як крызіс эміграцыі ўплывае на адносіны ў сям’і, кар’еру 



Канферэнцыя даступная для аматараў псіхалогіі і для прафесіяналаў. 


Квіткі коштам 90 еўра бярыце па спасылцы. Праграму глядзіце па гэтай спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Мядовы Спас у Суле

02.08.2025 14:00 - 03.08.2025 17:00 парк гісторыі Сула

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 21:00 - 10.08.2025 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ