Канферэнцыя «I Міжнародны дзень беларускай адукацыі» ў Беластоку

03.06.2023 10:00 - 17:00 Універсітэт у Беластоку (вул. Цыялкоўскага 1М) Бясплатнае

У суботу, 3 чэрвеня, ва Універсітэце Беластока адбудзецца канферэнцыя «I Міжнародны дзень беларускай адукацыі».



Дата: 3 чэрвеня, дэдлайн рэгістрацыі — 31 траўня

Час: з 10.00 да 17.00 (час мясцовы)

Месца: факультэт матэматыкі Універсітэта ў Беластоку (зала 2001), вул. Цыялкоўскага 1М, Беласток



Абмяркуюць навучанне на беларускай мове і настаўніцкія майстэрні ў асяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і ва ўмовах эміграцыі.

А таксама — сацыялізуючую і культураўтваральную ролю мовы, творчае пісьмо, адаптацыю дзяцей да польскай сістэмы адукацыі, пра беларускі кампанент у польскім адукацыйным асяроддзі ды іншыя тэмы.

Канферэнцыя будзе цікавай і карыснай настаўнікам, адукатарам, вядоўцаў гурткоў і школ выходнага дня з беларускай мовай навучання ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы.

У праграме — выступы, лекцыі, дыскусіі, выставы і прэзентацыі школ. Падрабязней глядзіце па спасылцы.


Мовы канферэнцыі — беларуская, польская.


Уваход вольны, але ж зарэгіструйцеся да канца дня 31 траўня.




Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ