Кангрэс па палітвязнях #WithoutJustCause ў Празе

23.05.2024 - 25.05.2024 11:00 - 18:00 Каралінум, Карлаў універсітэт (Ovocný trh 560/5) Бясплатнае


 З чацвера да суботы, з 23 па 25 траўня, у Празе адбудзецца кангрэс #WithoutJustCause.





Дата: з 23 па 25 траўня

Месца: Каралінум, Карлаў універсітэт, Ovocný trh 560/5, Прага



 Гэта першае пасля падзей 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, прысвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі. 

Удзел бяруць чальцы вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятываў, беларускія эксперты ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя і іх сямейнікі, якія могуць сведчыць пра рэальнае становішча тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. 


Зацікаўленых журналістаў просяць зарэгістравацца праз мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org — пазначце сваё імя і прозвішча.





Вам можа быць цікава

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ