У нядзелю, 5 кастрычніка, Цэнтр Беларускай Салідарнасці распачынае серыю трэнінгаў для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму.
Весці трэнінгі будзе псіхолаг з Украіны з досведам працы і з дзецьмі, і з сем’ямі, якія кожны дзень жывуць з выклікамі аўтызму.
Мова трэнінгаў — украінская.
Гэта будуць практычныя і жывыя заняткі — пра жыццё, пра рэальныя сітуацыі, пра тое, як знайсці падтрымку і новыя шляхі. Не лекцыі «пра тэорыю», а размовы, дзе вы пачуеце адказы і адчуеце, што вы не адны.
Вось які расклад:
5 кастрычніка (11:00–13:00) — Эмацыянальнае выгаранне бацькоў: як захаваць рэсурс
Пагавораць пра тое, як не згубіць сябе ў штодзённых цяжкасцях, як зноў адчуваць сілы, радасць і спакой. Бо толькі калі бацькі маюць рэсурс, яны могуць падтрымліваць сваіх дзяцей.
12 кастрычніка (11:00–13:00) — Сэнсорны свет дзіцяці і творчасць
Што бачыць і адчувае дзіця з асаблівым сэнсорным досведам? Навучыцеся разумець гэтыя сігналы і адкрыеце творчыя спосабы кантакту, якія дапамогуць будаваць давер і цёплыя адносіны.
19 кастрычніка (11:00–13:00) — Сіла мікракроку: як справіцца з цяжкімі паводзінамі
Замест вялікіх ідэалаў — маленькія, але рэальныя крокі. Разбяруць, як працаваць з цяжкімі паводзінамі дзіцяці, не губляючы спакою, і як умацоўваць пачуццё бяспекі і прадказальнасці ў сям’і.
26 кастрычніка (11:00–13:00) — Будучыня пасля мяне: падтрымка сям’і і план дзеянняў
Пра тое, што хвалюе ўсіх бацькоў: што будзе з маім дзіцем у будучыні? Як забяспечыць сістэму падтрымкі, прадуманы план і супольнасць, якая дапаможа.
Калі вам няма з кім пакінуць дзіця, вы можаце прыходзіць разам. Пакуль бацькі будуць на трэнінгу, з дзецьмі будзе займацца арт-тэрапеўт.
Можна прыйсці на ўсе чатыры ці абраць толькі тую тэму, якая найбольш актуальная менавіта для вас.
Калі вы запісаліся — прыйдзіце абавязкова, або паведаміце загадзя, калі не атрымаецца. Колькасць месцаў абмежаваная, а тэмы вельмі важныя.
Удзел вольны. Запісвайцеся па нумары +48666918712 або праз тэлеграм @CBSschool.