Канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве

25.01.2025 19:00 - 21:00 Mechanik (Narbutta 87) 50 злотых


 25 студзеня, у суботу, у Варшаве граюць супольны канцэрт беларускія музыкі.


Вада зрабіла некалькі колаў вакол зямлі і на дзявятым упала срэбнай ільдзінкай. На возеры, пад тоўстым ільдом, тысячы матылькоў біліся адзін аб аднаго.

 Нібы разам, але ва ўласнай самоце кожны біўся аб срэбную паверхню вады.

 Яны імкнуліся да неба, але разбіваліся аб ільдзінкі, якія былі супраць іх. Ніхто не ўсведамляў, што яны разам.

 Раптам матылі сталі адным цэлым, заварушыліся і прабілі цвёрдыя глыбы. Цяпер яны - неба, і мы бачым іх святло. 

 Гэтую вось гісторыю і і распавядуць: 

Dusia Shukshina - танцавальны сінт-поп і лірычная барацьба святла, моц і пяшчота. 

"Applepicker" - лоў-фай-сэрца мінскай сцэны, гіпнагогік-поп і псіхадэлічныя эксперымэнты мінскіх вуліц. 

ЗАО “Сомнительные инициативы” - маргінальныя панк-рок-зарысоўкі старых балконаў, замаскіраваныя пад мінімал, тэхна і хаус. 


Квіткі - 50 злотых на ўваходзе. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Зімовая казка» ў Мінску

12.12.2024 12:00 - 02.03.2025 19:00 галерэя FARBA (пл. Свабоды, 8)

Фотавыстава Вольгі Завержанец «Transition» у Пізе

18.01.2025 21:00 - 21.02.2025 20:00 Aorta Social Art (Corso Italia 146)

Літаратурная дыктоўка з Ільём Шынкарэнкам у Мінску

17.02.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Рэтраспектыва фільмаў-лаўрэатаў прэміі «Оскар» у Мінску

22.02.2025 19:30 - 29.03.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ