Канцэрт дзіцячага хору «Мара» ў Варшаве

20.06.2026 17:00 - 19:00 Parafia Ewangelicko-Reformowana w Warszawie (Al. Solidarności 76A) Бясплатнае
У суботу, 20 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца канцэрт дзіцячага хору «Мара» Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага пад кіраўніцтвам дырыжоркі Дар’і Дзятко.

У праграме — духоўная музыка беларускіх кампазітараў, а таксама сусветная прэм’ера твора «Little Mass» для дзіцячага хору і аргана кампазітаркі Галіны Казіміроўскай.

«Little Mass» была напісана адмыслова для хору «Мара». Першае выкананне твора стане цэнтральнай падзеяй вечара.

Партыю аргана выканае кампазітарка, арганістка Вольга Падгайская.

«Мара» — дзіцячы акадэмічны хор, створаны на эміграцыі. Ён аб’ядноўвае беларускіх дзяцей, якія жывуць у Варшаве.

У 2026 годзе хор быў удастоены I прэміі ў катэгорыі дзіцячых хароў на 45-м Міжнародным фестывалі-конкурсе духоўнай музыкі ў Гайнаўцы - адным з прэстыжных форумаў харавой духоўнай музыкі ў Еўропе.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

18.06.2026 (20:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ