ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт Кацярыны Ваданосавай у Беластоку

18.04.2023 19:00 - 21:00 кавярня Беластоцкага тэатру лялек (Kalinowskiego, 1) ад 50 злотых

18 красавіка — гэта будзе аўторак — Кацярына Ваданосава, музыка і тэлевядучая, грае вялікі сольны канцэрт у Беластоку!



Дата: 18 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы) 

Месца: кавярня Беластоцкага тэатру лялек, Kalinowskiego, 1, Беласток


«У красавіку я святкую Дзень народзінаў. Калі я задумалася пра тое, які падарунак хачу атрымаць, то зразумела, што самы лепшы падарунак магу зрабіць сабе сама: паклікаць з розных гарадоў і краін сваіх музыкаў, з якімі ў Беларусі прайшла агонь, ваду, маршы і дваровыя канцэрты, і адыграць паўнавартасны акустычны канцэрт.

Гэта будзе першы наш супольны выступ пасля эміграцыі і майго выхаду ў рэмісію пасля анкалогіі, з якога, я спадзяюся, адновіцца нашая супольная праца ды творчасць. І спадзяюся, гэта будзе найлепшы Дзень народзінаў, які толькі можна ўявіць», — кажа спадарыня Кацярына.


У канцэрце бяруць удзел:

Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя, гітара, клавішы

Ганна Лепяшкевіч — цымбалы

Васіль Ярмоленка — гітара


Квіткі — 50 злотых пры набыцці загадзя (пішыце на мэйл info@tutaka.org альбо ў мэсэнджар Фонду Tutaka) альбо 60 злотых на ўваходзе.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ