У суботу, 18 красавіка, у Гданьску адбудзецца сустрэча з блогерам і журналістам Аляксандрам Кныровічам і палітычным аналітыкам, былым спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым.
Жыццё ў эміграцыі ставіць перад беларусамі новыя выклікі — у тым ліку пытанне пра тое, як захаваць і развіваць сваю грамадзянскую суб’ектнасць па-за межамі краіны.
Разам паспрабуюць разабрацца:
як праходзіць адаптацыя, інтэграцыя і асіміляцыя беларусаў;
як беларусам выбудоўваць адносіны з нацыянальнай большасцю;
якія магчымасці адкрывае дэмакратыя для беларусаў у Польшчы;
што такое адказная грамадзянскасць і як яна праяўляецца ў эміграцыі;
якія формы самаарганізацыі працуюць і што можна рабіць разам — у тым ліку ідэя грамадзянскіх клубаў.
Сустрэча пройдзе ў інтэрактыўным фармаце з магчымасцю задаць пытанні і падзяліцца сваім досведам.
Працягласць — каля 1,5 гадзіны.
Уваход вольны.