Канцэрт-перформанс хору «Concordia» ў Варшаве

13.01.2025 19:00 - 21:00 Kwadrat Praski (ul. Szwedska 2/4) 70 злотых

У панядзелак, 13 студзеня, беларускі хор «Concordia» пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай дае канцэрт-перформанс харавой музыкі а cappella «Пагружэнне».




Гэта спроба сцерці межы паміж выканаўцамі і слухачамі. 

Падчас канцэрту любы слухач можа перамяшчацца і выбіраць сабе месца, адкуль яму будзе зручней і лепш успрымаць музыку.

 Ён можа стаць часткай хору і выбраць сабе месца каля любога з харыста і, такім чынам, апынуцца ўнутры гучання. 

Таксама і харысты могуць перамяшчацца і станавіцца побач са слухачамі або вакол канкрэтнага чалавека, ствараючы такім чынам гукавое кола. 

Некаторыя творы спецыяльна будуць выконвацца без тэксту, каб не навязваць нейкі сюжэт, што дазволіць успрымаць музыку па-свойму. 


Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ