Канцэрт «Скарбы беларускай музычнай спадчыны» ў Мінску

12.04.2026 14:00 - 16:00 Касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4) Бясплатнае
У нядзелю, 12 красавіка, у касцёле святога Францішка Асізскага (каторы ў Новай Баравой) — канцэрт «Скарбы беларускай музычнай спадчыны».

У актуальнай і досыць рызыкоўнай праграме прагучаць выбраныя ансамблевыя і сольныя творы вакальнай, скрыпічнай і арганнай спадчыны Беларусі найноўшага перыяду (канец ХХ — першая чвэрць ХХІ стагоддзяў).

Музыка з гэтай праграмы дазволіць увачавідкі перажыць і спраўдзіць (або не) тыя эстэтычныя кірункі, якія характарызуюць працэсы, што адбываюцца ў сферы беларускай арганнай кампазіцыі, так бы мовіць, тут і зараз.

Прагучаць кампазіцыі славутых дзеячоў беларускага арганнага кантэкста, напрыклад, А. Янчанкі, В. Падгайскай, К. Яськова.

Будзе прэм’ера ўрыўкаў з цыкла «Біблійныя вэрсы» для голаса, скрыпкі і аргана маладога кампазітара Максіма Карабкова ў суседстве з практыкаваннямі ў кампазіцыі Ю. Габруся.

Выступяць:

  • Юры Габрусь (арган),

  • Аляксей Загорскі (скрыпка),

  • Маргарыта Кучук (сапрана).

Пры ўваходзе можна пакінуць ахвяраванне.



Вам можа быць цікава

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Беларускія этнамузыкі ў Зялёнай Гуры

03.06.2026 (18:00 - 20:00) (розныя лакацыі)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ