Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Кракаве

18.11.2023 18:00 - 20:00 (Кракаўская, 19) Бясплатнае
 
У суботу, 18 лістапада, у Кракаў прыбывае з драйвовым канцэртам Яўген Барышнікаў.




 Дата: 18 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў 


Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 

Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце. 


Уваход вольны, данаты вітаюцца.






Вам можа быць цікава

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ