«Тры кіты Уладзіміра Караткевіча. „Чазенія“». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

23.04.2022 10:00 - 12:00 таймкафэ «Нянудны дом» (вул. Авіяцыйная, 14) Бясплатнае

19 сакавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак, прысвечаны аповесці «Чазенія» Уладзіміра Караткевіча.



Дата: 23 красавіка

Час: 10.00

Месца: таймкафэ «Нянудны дом», вул. Авіяцыйная, 17, Новая Баравая, Мінск

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец, педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца.

«Чазенія» не ўваходзіць у «топы» караткевічавых спісаў, і тым не менш — гэта адзін з самых прыгожых, сумных і шчырых твораў пра каханне.


Ці ёсць праўда ў гераіні аповесці Гражыны Арсайла і ці бывае каханне іншым, чым тое, якое захоўваецца дзякуючы расстанню? Не менш цікава зразумець, што, акрамя кахання, займала Караткевіча ў «Чазеніі» — і як у ёй адгукнуліся ўсе ягоныя «топавыя» творы.

Кошт квітка — 45 рублёў (уключаючы кава-паўзу).

Запісацца на сняданак і задаць пытанні можна па тэлефоне таймкафе: +375295142114 (viber, telegram).


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ