Кава з гісторыкам у Варшаве: «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ»

21.05.2022 15:00 - 17:00 Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6) Бясплатнае


21 траўня Беларускі Моладзевы Хаб запрашае выпіць кавы з гісторыкам. Гэтым разам госць — Андрэй Мацук, і гаворка пойдзе пра магнацкія групоўкі ў ВКЛ і іх няпростыя стасункі між сабой.



Дата: 21 траўня

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, пляц Канстытуцыі, 6, Варшава


Пра што пойдзе гаворка на сустрэчы:

Былыя «рэспубліканцы» і Сапегі пасля 1717 г.;

«Нойбургскія ўладанні»;

Нясвіжскія Радзівілы і Міхал Вішнявецкі;

Чартарыйскія («Фамілія») і стварэнне прарасійскай групоўкі ў Рэчы Паспалітай;

Магнацкія кааліцыі супраць дамінавання Радзівілаў у ВКЛ у канцы 30-х — пачатку 40-х гг. XVIII ст.;

«Вялікая кааліцыя» у 1744 — 1748 гг.;

Далучэнне Сапегаў да «Фаміліі» у 1748 г.;

Разрыў Чартарыйскіх з каралеўскім дваром і стварэнне прыдворнай партыі Юрыя Мнішка ў 1750–1754 гг.;

Узмацненне супрацьстаяння паміж Радзівіламі і Чартарыйскімі ў 1755–1757 гг.;

Сістэма «раўнавагі сіл» паміж магнацкімі групоўкамі ў ВКЛ у 1758–1762 гг.;

Трыбунал ВКЛ 1763 г. і новы канфлікт паміж Радзівіламі і «Фаміліяй».

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ