Кава з гісторыкамі ў Варшаве

14.06.2026 15:00 - 17:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У нядзелю, 14 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца круглы стол «Памяць і архівы: даўней і зараз» у межах праекта «Кава з гісторыкам». 



У сустрэчы возьмуць удзел Сяргей Рыбчонак, Уладзімір Лобач і Аляксей Ластоўскі. 

Размова будзе прысвечаная таму, як запісваліся, трансляваліся і выкарыстоўваліся звесткі пра мінулае ў традыцыйным грамадстве і зараз. 

Вы даведаецеся:
 

 у чым розніца паміж памяццю і гісторыяй; 

 пра легендарныя і рэальныя гістарычныя факты пра пачаткі родаў Радзівілаў, Глябовічаў, Міцкевічаў і іншых родаў ВКЛ; 

 як функцыянуе гістарычная памяць у вясковай супольнасці: антрапалагічны ракурс нарацыі пра вайну і акупацыю; 

 з чаго складаюцца і як працуюць сучаснае навуковае вывучэнне гістарычнай памяці і палітыка памяці ў Беларусі. 


Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на ютуб-канале па спасылцы


Уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ