Казачныя чытанні OZ да Дня здзяйснення жаданняў

29.04.2021 18:00 - 19:00 @myozby Прагляд вольны

У Дзень здзяйснення жаданняў, 29 красавіка, на @myozby адбудзецца “казачны” прамы эфір для пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Онлайн-сустрэча пройдзе ў межах праекта “Скрыні храбрасці”. Казкі раскажуць вядомыя мамы-блогеры — Юлія Курьян-Касцюкевіч і Вольга Жадзеева. Прамы эфір пачнецца ў 18:00.

Юлія Курьян-Касцюкевіч прачытае ўрывак з казкі “Кацяня Кэці, альбо Сакрэт у шафе” брытанскай пісьменніцы Холлі Вебб. Гэта гісторыя пра Люсі і яе мару — дзяўчынка знайшла галодную котку і хавае яе ў шафе. Толькі вось родныя не ведаюць, што ў Люсі з’явіўся гадунец, ды і бабуля супраць жывёлаў дома. Як цяпер прызнацца ў сакрэце?

Вольга Жадзеева будзе чытаць гарэзлівыя і пяшчотныя вершы дзіцячай мінскай паэткі Ксюшы Валахановіч. У іх — дзівосны свет неверагодна мілых сабакаў, забаўныя мамы і таты-васьміножкі, чароўныя цацкі і добрыя феі.

Далучыцца да анлайна, а таксама перадаць словы падтрымкі дзецям з РНПЦ можа любы — для гэтага дастаткова зайсці на @myozby падчас прамога эфіру.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ