Казкатэрапія ў Мінску (6+)

13.11.2025 19:00 - 20:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 20 рублёў

У чацвер, 13 лістапада, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць казкатэрапію з паэтам і батлеечнікам Аляксеем Кулаковым.


З усімі здараецца недахоп летуценнасці і радасці. І дарослыя, і дзеці часам хварэюць на дзіўную хваробу – дэфіцыт цудаў. Асабліва часта такое бывае халоднай шэрай восенню.

Але ёсць вырашэнне – казкатэрапія!

Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў, пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што мы губляем і што знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову.

З дапамогай японскага папяровага тэатра камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў – актор тэатра-батлейкі “Дом з марамі”, паэт, пісьменнік і сцэнарыст.

Квіткі коштам 20 рублёў бярыце ў касе музея.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Святога Патрыка ў Вільні

12.03.2026 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Сустрэча з Вольгай Кліп у Варшаве

16.03.2026 (19:00 - 20:30) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ