У панядзелак, 16 сакавіка, ФШ1 запрашае на сустрэчу з куратаркай Вольгай Кліп.
Вольга Кліп - незалежная куратарка, культурная менеджарка і ментарка для мастакоў. Базуецца ў Варшаве, працуе ў міжнародным мастацкім кантэксце. З 2013 года курыруе выставы і адукацыйныя праекты ў музеях, галерэях і незалежных ініцыятывах. У сваёй практыцы засяроджваецца на развіцці мастацкіх практык, працы з партфоліа і прафесійнай камунікацыі мастакоў з куратарамі і інстытуцыямі.
Яе інтарэсы ўключаюць сучаснае мастацтва Усходняй Еўропы, новыя формы супрацоўніцтва паміж мастакамі і інстытуцыямі, а таксама практыкі клопату пра сябе і дабрабыт у прафесійным мастацкім асяроддзі.
Падчас сустрэчы спадарыня Вольга раскажа пра працу куратара і на чым палягае супраца мастака і куратара.
Выступленне будзе заснаванае на больш як дзесяцігадовым прафесійным досведзе працы з мастакамі, у тым ліку ў рэалізацыі выставачных праектаў і развіцці партфоліа.
Асобная ўвага будзе аддадзена практычным аспектам: як пачынаецца супрацоўніцтва, што важна для куратара ў мастацкай практыцы аўтара і як мастакі могуць рыхтавацца да прафесійнага дыялогу і супольнай працы з куратарамі.
Уваход вольны, і можна заданаціць. Рэгіструйцеся па спасылцы.