Казкі на стужках для дзетак і дарослых з «Дыяфільм Live» ў Варшаве

12.10.2025 11:00 - 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) ад 130 злотых



У нядзелю, 12 кастрычніка, у прасторы «MIT» — восеньскі дзень дыяфільмаў з праектам «Дыяфільм Live»




Запрашаюць у свет фантазіі, дзе статычныя карцінкі ператвараюцца ў жывыя гісторыі, у рэальным часе агучаныя акцёрамі і музыкамі. 

Будзе два паказы — дзённы для ўсёй сям’і і вячэрні для дарослых. 

 У 11.00 будзе сямейны паказ «Казкі на стужках» (3+): дарослыя паглыбяцца ва ўспаміны з дзяцінства, а дзеці пачуюць новыя або забытыя казкі, выкананыя рэтраспосабам — з дапамогай чарадзейнага ліхтара (дыяпраектара). 

 У 18.00 будзе «Вечар казак для дарослых»: паглядзіце народныя і аўтарскія, сучасныя беларускія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі. 


Чытаюць, спяваюць і шумяць Алена Гіранок, Наталля Ляванава. 

Запрошаны акцёр — Міхась Зуй. 

Музыка — Андрэй Еўдакімаў. 

Ля праектара — Віктар Красоўскі. 


Квіткі на ранішні паказ — 160 злотых (дзіця + дарослы). Квіткі на вечаровы паказ 130 злотых. Ёсць парныя квіткі па 250 злотых



Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Кмітансамбль у Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Vulitsa Ezha ў Мінску

18.07.2026 12:00 - 19.07.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ