Хэлоўін у стылі Re:use ва Уроцлаве

29.10.2024 16:00 - 19:30 Суполка беларусаў Уроцлава (ul. Tadeusza Kościuszki 35A) Бясплатнае



 У аўторак, 29 кастрычніка, беларусаў Уроцлава запрашаюць на Хэлоўін у стылі Re:use.







 Дата: 29 кастрычніка

Час: з 16.00 да 19.30 (час мясцовы)

Месца: Суполка беларусаў Уроцлава, ul. Tadeusza Kościuszki 35A (на дамафоне цісніце 54), Уроцлаў 




Вас чакае вясёлы і карысны майстар-клас, дзе вы зарадзіцеся жудасным натхненнем і даведаецеся, як экалагічнае спажыванне можа быць звязана з яскравым сімвалам Хэлаўіна — ліхтаром Джэка.


 У праграме: 

Стварэнне ахоўных гарбузоў — выражуць злавесную ўсмешку Джэка з гарбузоў, каб адагнаць злых духаў і прыцягнуць поспех ў свой дом! 

Гарбузовы фрэш і карысныя пачастункі — ні воднай кроплі дарма. 

З рэшткаў гарбуза зробяць сок, дадаўшы моркву ці яблыкі па тваяму густу, а семачкі-гарбузікі падрыхтуюць да наступнай, не менш цікавай і крэатыўнай сустрэчы, дзе трэба будзе зрабіць таемную вылазку, каб ўваскрасіць нешта з мінулага. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ