Выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе” ў Мінску

20.12.2025 18:00 - 20:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатна

Сёння, 18 снежня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрываецца выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”.


Выстава пра тое, як змяняецца чалавек разам з часам: ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент - да сталасці, адказнасці, сумнення і споведзі.

Асновай экспазіцыі сталі шэсць зборнікаў лірыкі Петруся Броўкі, якія можна чытаць як дзённік эпохі: “Гады як шторм”, “Шляхамі баравымі”, “Пахне чабор”, “А дні ідуць…”, “Між чырвоных рабін”, “І маладосць і сталасць”.

Кожны з гэтых зборнікаў - не проста літаратурны перыяд, а стан: шумны горад і вера ў наступ, цішыня бору і ўцёкі ў прыроду, досвед грамадскай дзейнасці і самоты ўнутранага голасу, памяць пра каханне, якое не адбылося, і боль стратаў, што не маюць тэрміну даўніны.

У прасторы выставы суседнічаюць прыжыццёвыя выданні кніг, рукапісы, лісты, фотаздымкі і асабістыя рэчы паэта. Гэтыя прадметы не ілюструюць тэксты - яны спрачаюцца з імі, дапаўняюць і маўчаць там, дзе словы становяцца залішне дакладнымі. Выстава дае магчымасць зірнуць вачыма паэта на жыццё, якое для нас паспела стаць гісторыяй.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 1 лістапада 2026 г.

Уваход на адкрыццё вольны!


Вам можа быць цікава

Музычна-светлавы перформанс "А ў полі, у полі ігрушка стаіць" у Мінску (16+)

19.12.2025 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ