• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

ХХХІ літаратурна-музычнае свята “Каласавіны”

музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)

3 лістапада 2016 года адбудзецца ХХХ міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа. З 1985 года кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін блізкага замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці Песняра. Традыцыйна ў ёй прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”, сталічных і абласных ВНУ, музеяў, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны.

Спецыяльна да юбілею канферэнцыі падрыхтавана выстаўка з музейных фондаў, на якой прадстаўлены падарункі музею за апошнія 5 гадоў ад мастакоў, калекцыянераў, літаратараў і проста неабыякавых людзей – мастацкія работы, кнігі з дарчымі надпісамі, рукапісы і іншыя матэрыялы, якія значна папоўнілі музейныя калекцыі.

У 13.30 кожны жадаючы зможа ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя.

Пасля заканчэння работы канферэнцыі сапраўдным падарункам для удзельнікаў і гасцей канферэнцыі стане канцэртная праграма з удзелам салістаў Нацыяльнага акадэмічнага вялікага  тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і акцёра і рэжысёра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алега Вінярскага, у выкананні якога прагучаць знакамітыя творы Якуба Коласа.

4 лістапада 2016 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на Радзіму Песняра. Удзельнікі літаратурна-музычнага свята наведаюць выстаўку да 110-годдзя творчай дзейнасці народнага паэта і юбілею знакамітых твораў Якуба Коласа, якая размясцілася ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Новы статус і імя знакамітага земляка бібліятэка атрымала ў гэтым годзе да 65-годдзя з дня свайго заснавання.

На мемарыяльнай сядзібе “Альбуць “ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі з інтэрактыўнымі зонамі “Прырода ў творчасці Якуба Коласа”, дзе наведвальнікі змогуць спазнаць і адчуць таямніцы прыроды, зазірнуць у мікрасвет насякомых і навучыцца вызначаць час па сонечнаму гадзінніку.

У святочнай праграме: наведванне мемарыяльных сядзібаў, канцэрт з удзелам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына,  пасадка дрэў ў гонар славутых дзячоў Бацькаўшчыны ў скверы “Дрэва жыцця” на сядзібе “Смольня”.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип