Кінафэст «Паўночнае ззянне» анлайн і афлайн

20.11.2022 - 30.11.2022 12:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

Ужо 20 лістапада стартуе кінафестываль «Паўночнае ззянне» — і сёлета Міжнародную, Украінскую і Беларускую праграмы можна паглядзець бясплатна анлайн!



Дата: з 20 па 30 лістапада

Месца: анлайн


Рэгістрацыя ўжо адкрытая. Расказваем, як гэта зрабіць.


Як зарэгістравацца, калі вы ў Беларусі?

1. Зайдзіце на фестывальную платформу па спасылцы ўнізе і націсніце на кнопку «Watch free».

2. Увядзіце сваё імя, e-mail і пароль, а таксама выберыце, ці хочаце вы атрымліваць нагадванні пра фільмы ад нас.

3. Каб завяршыць рэгістрацыю, націсніце на кнопку «Join».

Гатова!


Як зарэгістравацца, калі вы НЕ ў Беларусі?

1. Зайдзіце на фестывальную платформу і націсніце на кнопку «Watch free».

2. Увядзіце свой e-mail на старонцы «Request access» і націсніце на кнопку «Submit».

3. Вам дашлюць e-mail з пацвярджэннем рэгістрацыі і міні-інструкцыяй па доступе да платформы.

Звярніце ўвагу, доступ да фестывальнай платформы для беларусаў замежжа выдаецца ўручную. Таму калі не атрымаеце мэйла, пішыце арганізатарам! Усё будзе!


У беларускім конкурсе сёлета — «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы і «Мара» Сашы Кулак, «Дапаможнік» Паўла Мажара і «Дзіма» Дзімы Дзядка — і канешне, «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага. Оке-оке, там яшчэ нямала беларускіх фільмаў!


Вывучайце праграму па спасылцы і рэгіструйцеся!






Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ