У Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў

У нядзелю, 5 красавіка, у Варшаве ў бары «Карма» адбудзецца кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў.

Afiša

«Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць «экстрэмісцкімі», унутры краіны — затрымліваюць.

Мы жывем у эміграцыі, інтэгруемся, адкладаем «сваё» на потым — але культура не перажывае «потым», яна існуе толькі пакуль мы ў ёй ёсць.

Давайце не дадзім ёй знікнуць і будзем падтрымліваць», — заклікаюць арганізатары.

Удзел у маркеце бяруць выдавецтвы: 

  • Мяне Няма
  • Янушкевіч
  • Kamunikat
  • Gutenberg Publisher
  • Полацкія лабірынты
  • ARCHE
  • АЧК-Беларусь

Дзе і калі?

Дата: 5 красавіка

Час: пачатак у 15:00 (час мясцовы)

Месца: бар «Карма», Aleja 3 Maja 15, Варшава

Уваход вольны.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць